Назад
ГлавнаяАфишаДобрай раніцы, Званочак! (6+)

Добрай раніцы, Званочак! (6+)

6+  

Даты показа, цена

6/20/ - 7/8/2

13.00 - 13.00

Жанр, длительность

Спектакли для детей

0 мин.

Казка-байка ў адзной дзеі Кандрат Лейка Рэжысёр-пастаноўшчык – Ганна Джамілашвілі Мастак-пастаноўшчык – Дар’я Волкава Гэтая гісторыя здарылася ў адным чароўным садзе, дзе жылі самыя прыгожыя кветкі ў свеце! Аднойчы Снатворны Мак так моцна закахаўся ў красуню Ружу, што ажно расцвёў пышным цветам ад любові! У гонар сваёй «дамы сэрца» ён вырашыў наладзіць вечарыну і наказаў свайму сябру Званочку запрасіць усіх навакольных казурак, каб яны славілі прыгажосць яго каханай. Але сквапныя госці – Аса, Мурашка, Матыль і Скакунец, – пабачыўшы пышны ўбор самога Мака, нават не зірнулі на Ружу. Зайздрасць да Макавага багацця так апанавала іх, што яны згаварыліся яго абкрасці. Ці атрымаецца ў прагных кузурак ажыццявіць свой каварны план? Ці зможа верны Званочак выратаваць свайго сябра? І ці ажэніцца нарэшце Снатворны Мак на сваёй каханай Ружы? Адказы на гэтыя пытанні шукайце ў нашым музычным спектаклі! Наша казка-байка парадуе гледачоў цудоўнай музыкай, вясёлымі танцамі і нетрывіальным сюжэтам! Кандрат Лейка (1860–1921 гг.) – вядомы пачынальнік нацыянальнай драматургіі для дзяцей. П’еса «Снатворны мак» была напісана ў 1912 годзе і трапіла ў лік узорных твораў дзіцячай літаратуры.

Читать еще

Отзывы на Добрай раніцы, Званочак! (6+)

Отзывов нет, но вы можете стать первым ;)

Чтобы оставить отзыв, вам необходимо авторизоваться

Другие мероприятия