Купалле ў Дукорскім маёнтку!

Фестивали 6+ 8 ч 30 мин
от 15 Br

Описание

Запальваем купальскі агонь у Дукорскім маёнтку! 28 чэрвеня бавім самы доўгі тэматычны дзень лета разам!

 

З 14:00 да 22:30 насалоджваемся чароўнай атмасферай Купалля на адмысловых пляцоўках:

ПЛЯЦОЎКА КАЛЯ СЦЭНЫ:

- святочныя гульні і забавы, традыцыйныя танцы і жывая музыка ад дукорскіх музыкаў, батлейка "Купальскае шчасце".

ПЛЯЦОЎКА МАЙСТАР-КЛАСАЎ:

- зёлкавае пано, лялька-мотанка, завушніцы з бісеру ў выглядзе саламяных павукоў, пляценне паясоў на пальцах, арома-сашэ, духмяная соль з алеямі.

ПЛЯЦОЎКА ЛЕКЦЫЙ:

- "Свет беларускай міфалогіі", "Традыцыйны беларускі жаночы строй", навіванне наміткі, "Водар купальскай песні".

IНТЭРАКТЫЎНЫЯ ПЛЯЦОЎКІI:

- купальскі квэст з падарункамі, пляценне купальскага вянка, купальская арт-тэрапія: запавольванне праз мастацтва, малюнкі на целе хной, купальскія варожбы.

ШЛЯХ ДА ВОГНIШЧА:

- абранне Купалінкі і Купаліша, факельнае шэсце, падпальванне купальскага кола, карагоды і танцы каля вогнішча, запуск вянкоў, скокі праз агонь.

*у праграме магчымы змены.

З 10:00 на тэрыторыі комплекса даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.
У 12:00 - аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і майстэрнях.
 

БІЛЕТЫ:
Дарослыя - 35 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
 

ТРАНСФЕР на тэматычны выходны «Купалле» у Дукорскі маёнтак. ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ.
28.06.25 г.: Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак. Час адпраўлення: 13:00 і 16:00.
Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»). Час адпраўлення: 23:00.
Кошт праезду з чалавека ў адзін бок: 10 беларускіх рублёў.
УВАГА Бронь прымаецца да 20:00 27.06.25г. БРОНЬ (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber, +375(29) 164 94 40 Кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення. *БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛIВЫЯ Геалакацыя прыпынка - 53.860831, 27.675967. З гэтага месца ад'язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар'іну горку.
 

За асобную плату з 11:00 да 20:00 даступны вяровачны гарадок (ніжні ярус), сярэднявечны цір, лодкі і катамараны, катанне на конях.
 

аг. Дукора, вул. Школьная, 15 (30 км. ад Мінска). Даведкі: +375447077764, +375333577764.

Сеансы в городе Минск

Воскресенье, 28 июня
Дукорский маёнтак
Минская область, аг. Дукора, ул. Школьная 15 от 15 Br

Место

Галерея

Ещё в категории

Частые вопросы

Когда Купалле ў Дукорскім маёнтку! в городе Минск?

Ближайший сеанс — 28 июня в 14:00.

Где проходит Купалле ў Дукорскім маёнтку! в городе Минск?

Купалле ў Дукорскім маёнтку! проходит в «Дукорский маёнтак».

Сколько стоят билеты на Купалле ў Дукорскім маёнтку!?

Билеты — от 15 Br. Точные цены и покупка — на сайтах партнёров.

Какое возрастное ограничение у Купалле ў Дукорскім маёнтку!?

Возрастное ограничение: 6+.

Сколько длится Купалле ў Дукорскім маёнтку!?

Купалле ў Дукорскім маёнтку! длится 8 ч 30 мин.