Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы»

Фестивали 0+ 3 ч 2026

Описание

Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы»

20 чэрвеня 2026 года

з 19.00 да 22.00

 

Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.

У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні.

Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучыцца да прыгожага і чароўнага летняга свята!

Вас чакае:


Пляценне вянкоў;
Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;
Вогнішча: карагоды, гульні, скокі;
Варожбы;
Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;
Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты;
Майстар-клас па дэкору з травы;
Майстар-клас па лялькам з травы;
Выступленні фальклорных калектываў.


За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:


для дарослых – 30,00 руб.;
студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 20,00 руб.;
для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 15,00 руб.;
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.


Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19.00. Каса працуе з 10:00 да 20:00.

Шаноўныя наведвальнікі!


Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.


 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Сеансы в городе Минск

Суббота, 20 июня
Белорусский государственный музей народной архитектуры и быта
Минская область, Минский район, Щомыслицкий сельский совет, агрогородок Озерцо от 15 Br

Место

Галерея

Ещё в категории

Частые вопросы

Когда Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы» в городе Минск?

Ближайший сеанс — 20 июня в 19:00.

Где проходит Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы» в городе Минск?

Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы» проходит в «Белорусский государственный музей народной архитектуры и быта».

Сколько стоят билеты на Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы»?

Билеты — от 15 Br. Точные цены и покупка — на сайтах партнёров.

Какое возрастное ограничение у Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы»?

Возрастное ограничение: 0+.

Сколько длится Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы»?

Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы» длится 3 ч.