Назад
ГлавнаяАфишаЗаручыны

Заручыны

16+  

Даты показа, цена

12/19 - 12/22

32.00 - 35.00

Жанр, длительность

Комедии

0 мин.

Маладыя дзяўчыны, якія чакаюць свайго шчасця… Хлопцы, для якіх шлюб – спосаб вырашыць асабістыя праблемы… І бацькі, якія безумоўна жадаюць найлепшага для сваіх красуль, хоць і клапоцяцца за лёс дачок па-рознаму… Гратэск і сакавіты гумар, эксклюзіўныя песні на вершы Янкі Купалы, яскравыя пластыка і харэаграфія, надзвычайныя сюжэты і персанажы, блытаніна і падман – усё дзеля шчаслівага выбару двух маладых.
“Заручыны” – гэта дзве гісторыі заручын і два спектаклі ў адзін вечар! Неад’емнай часткай “вечара гарадскіх камедый” стане тэатральная гасцёўня, на якой кожны глядач зможа пагрузіцца ў каларыт і атмасферу Мінска канца XIX – пачатку XX стагоддзяў і стаць паўнавартасным сутворцам гарадской культуры таго часу. Дзверы ў тэатральную гасцёўню адчыняюцца ў 18:30. Чакаем вас!

Рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка
Сцэнограф – Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах – Валянціна Праўдзіна
Кампазітар – Андрэй Лабчэўскі
Харэограф – Дзіяна Юрчанка
Фотакантэнт – Алена Хмялеўская
Пераклад п’есы “Як яны жаніліся” – Власт

Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Прэм’ера: 19 снежня 2024 г.
Працягласць: 1 г. 50 хв. з антрактам

Читать еще

Отзывы на Заручыны

Отзывов нет, но вы можете стать первым ;)

Чтобы оставить отзыв, вам необходимо авторизоваться

Другие мероприятия