Государственный музей истории белорусской литературы
Контакты
220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13
+375 17 374-72-61 +375 17 363-56-21
Государственный музей истории белорусской литературы
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.
Заснаваны 6 лістапада 1987 года па загадзе Міністэрства культуры БССР. Музей размясціўся ў некалькіх будынках Траецкага прадмесця ў Мінску, плошчы якіх падчас правядзення рамонту былі прыстасаваны пад музейныя памяшканні. Для наведвальнікаў музей быў адкрыты ў 1991 годзе.
Фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялаў уяўляюць сабой унікальны збор музейных прадметаў, звязаных з гісторыяй беларускай літаратуры, і налічваюць звыш 108 тысяч адзінак захоўвання.
У яго складзе рарытэтныя выданні старадрукаваных помнікаў XVII – XVIII стст., рукапісы, дакументы, фатаграфіі і асабістыя рэчы беларускіх пісьменнікаў ХІХ – ХХ стст., кнігі з аўтографамі, рэдкія адзінкі іканаграфіі і ілюстрацыі вядомых мастакоў Беларусі да твораў беларускай літаратуры. Асобная частка – матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю М.Багдановіча і П.Броўкі.
Сёння ўсклад музея ўваходзяць 9 філіялаў:
- Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а);
- Беларуская хатка (г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19);
- Фальварак Ракуцёўшчына (Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в.Ракуцёўшчына).
- Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30);
- Хата-музей Петруся Броўкі (Віцебская вобл., Ушацкі р-н, в.Пуцілкавічы);
- Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, а.г. Кушляны);
- Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” (Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р-н, в.Завоссе);
- Музей-дача Васіля Быкава (Мінская вобл., Мінскі р-н, а.г. Ждановічы);
- Літаратурны музей Кузьмы Чорнага (Мінская вобл., Капыльскі р-н, в.Цімкавічы);
Адрас: 220029, г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13 (Траецкае прадмесце)
E-mail: info@bellitmuseum.by
+375 17 374-72-61 (прыёмная), +375 17 363-56-21 (запіс на экскурсіі) |
Аўторак – нядзеля з 10:00 да 19:00,
панядзелак – выхадны дзень
Отзывов нет, но вы можете стать первым ;)
Чтобы оставить отзыв, вам необходимо авторизоваться