Пан Твардоўскі

Спектакли Драма Мистика 12+ 1 ч 30 мин

Описание

Пан Твардоўскі


містычная легенда ў дзвюх дзеях

 

У спектаклі “Пан Твардоўскі” шчыльна перапляліся паміж сабой дзве містычныя гісторыі: гісторыя знакамітага героя фальклору, мага і чарадзея пана Твардоўскага, і легенда пра Чорную Панну - дух Барбары Радзівіл.

Пан Твардоўскі ў свой час заключыў здзелку з д’яблам, аддаўшы таму сваю душу ў абмен на таямнічыя веды і магічную сілу. Барбару Радзівіл моцна пакахаў і зрабіў сваёй жонкай , насуперак усім ворагам, кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Аўгуст.

Падчас тэатральнай дзеі глядач даведаеца, ці ўдасца пану Твардоўскаму падмануць самога д’ябла і не страціць уласную душу, захаваўшы пры гэтым атрыманы дар, а таксама дазнаецца , што адбылося пасля таго, як пахавалі прыгажуню Барбару…

 

Мы запрашаем вас наведаць спекталь “Пан Твардоўскі”, каб разам з героямі гэтай гісторыі акунуцца у змрочную атмасферу сярэднявечча, у свет сапраўднага кахання, палацавых інтрыг і пераваротаў, магічных пераўтваранняў і нават убачыць выкліканне сапраўднага прывіда з замагільнага свету.

Сеансы в городе Пинск

Вторник, 30 июня
ГУ "Полесский драматический театр г. Пинск"
ул. Веры Хоружей, 10, Пинск, Брестская область от 27 Br

Место

Галерея

Ещё в категории