Музыка душы. Роднае

Даты показа, цена
04.03 - 26.03
15.00 - 15.00
Жанр, длительность
Мюзикл
0 мин.
Жывая музыка! Непараўнальна прыгожая, таямніча прывабная, выключна эмацыянальная! А зараз яшчэ і свая – родная!
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы збірае сваіх гасцей
на прэм’еру музычнага прадстаўлення “Музыка душы. Роднае”. Душа народа – гэта яго песні і музыка. І мы спадзяемся, што наш музычны перформанс прынясе вялікае задавальненне і выклікае самыя тонкія пачуцці.
Музычнае прадстаўленне складзена з мелодый, якія добра знаёмы кожнаму
з нас з самага дзяцінства. Гэта і народныя творы, і вядомыя песні, кожная з якіх –прызнанне ў любві нашай Радзіме. Артысты аркестра Купалаўскага тэатра разам
з акцёрамі нашай трупы падораць вам натхненне і радасць, якія выклікаюць музыка і паэзія нашай краіны.
Запрашаем вас, нашы шаноўныя гледачы, у Камінную залу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы на музычнае прадстаўленне “Музыка душы. Роднае”.
Чакаем вас!
Отзывов нет, но вы можете стать первым ;)
Чтобы оставить отзыв, вам необходимо авторизоваться
