Назад
ГлавнаяАфишаМюзікл - прытча " Як ноч стала дзяўчынай "

Мюзікл - прытча " Як ноч стала дзяўчынай "

12+  

Даты показа, цена

3/26/ - 3/26/

0.00 - 0.00

Жанр, длительность

Мюзикл

90 мин.

Унікальны праект-шоў. Натхненнем для стварэння мюзікла стала самая вядомая карціна на тэму кахання Марка Шагала «Прагулка», дзе ён ідзе па зямлі, а яна плыве ў аблоках. Мюзікл-прытча раскрывае тэму кахання, як галоўнага сэнсу жыцця, кахання стваральнага i вечнага. Галоўныя дзеючыя асобы ў мюзікле: Ён і Яна, як сімвал мужчынскага і жаночага пачатку, Вечнасць, Iмгненне, Дзень і Ноч. Сюжэтная лінія спектакля пачынаецца з таго, што Ноч захацела выпрабаваць каханне, як звычайны чалавек. Яна ўмешваецца ў лёс чалавека. Маладому хлопцу прызначана сустрэць сваю каханую. А Ноч замяняе прызначаную лёсам дзяўчыну. Але прыручыць каханне Ночы не ўдаецца. Таму што нават звычайны чалавек валодае сілай, якая не даступная багам, сілай кахання. Людзям даступная вечнасць, таму што яны будуць зноў і зноў ўваскрасаць ў вачах сваіх дзяцей і ва ўсмешках дзяцей сваіх дзяцей. Філасофская тэма мюзікла раскрываецца ў пранікнёнай лірыцы. Складаныя вакальныя партыі раскрываюць усю прыгажосць напісаных кампазітарам мелодый. А прыгожая харэаграфічная пастаноўка балета з'яўляецца дзеючай асобай.

Вельмі арыгінальныя дэкарацыі мюзікла адлюстроўваюць святло. Белая вопратка персанажаў у стылі мадэрн дазваляе ім станавіцца своеасаблівым экранам для відэапраекцыі.

Гледачы апускаюцца ў гэтую дзіўную гісторыю сну і явы і ўзрушаючай музыкі. Усе песні напісаны на беларускай мове. Меладычнасць беларускай мовы дазваляе стварыць неверагоднае музычнае рашэнне мюзікла, сінтэзуючы такія музычныя кірункі, як фольк-мадэрн і рок.

Аўтар: Уладзіслава Арцюкоўская

Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзіслава Арцюкоўская

Кампазітар: Аляксандр Сухараў

Галоўны харэограф: Таццяна Трафімава

Харэограф-пастаноўшчык: Дзяніс Кашавы

Мастак: Вольга Грыцаева

Гукарэжысёр: Яраслаў Фамбараў

Мастак па відэакантэнту: Нікрэвіч Вадзім

Мастак па святлу: Ігар Крывулька

У ролях:

Яна: Паліна Арцюкоўская

Ён: Уладзіслаў Сазонаў

Дзень: Кірыл Кучынскі

Ноч: Інга Кісялёва

Вечнасць: Вольга Калеснікава

Імгненне: Мікіта Касцюкевіч

Балет Тэатра

 

Читать еще

Купить билеты в Минск

К сожалению нет активных сеансов в Минск, это мероприятие проходит в:
    Отзывы на Мюзікл - прытча " Як ноч стала дзяўчынай "

    Замечательная, необычная история, которая от начала и до конца не оставляет равнодушной. Лично я при просмотре была приятно удивлена качеством организации и постановки мюзикла. Обязательно сходите, не пожалеете :)

    Во-первых, радует исполнение на белорусском языке, а во-вторых, прекрасная трогательная история о любви. Безупречное исполнение каждой роли и внимание к мельчайшим деталям создали атмосферу, которая осталась со мной еще долго после спектакля. Не первый раз прихожу, а театр как всегда на высоте. Советую посетить!

    Чтобы оставить отзыв, вам необходимо авторизоваться

    Другие мероприятия