Гісторыя кахання
Даты показа, цена
12/26 - 12/26
20.00 - 20.00
Жанр, длительность
Драма и мелодрама
120 мин.
Эрык Сігал
ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ
Меладрама на 2-е дзеі паводле аднайменнай аповесці
Прэм’ера – 5 верасня 2021 года.
Пераклад на беларускую мову Святланы Дашкевіч
Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне
заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Проніна
Харэаграфія Дзіяны Юрчанка
Гэта гісторыя пра каханне. Каханне шчырае і сапраўднае. Гісторыя пра спачуванне, разуменне, дапамогу блізкаму чалавеку. Гісторыя пра здольнасць ахвяраваць дзеля высокага пачуцця. Твор, напісаны ў 70-я гады XX стагоддзя, гучыць востра і актуальна менавіта сёння, калі ў адносінах людзей стала больш цынізму і разліку. Усе імкнуцца да забяспечанасці, багацця і разам з тым мараць пра тонкія адчуванні. Вось такая супярэчлівасць нашага жыцця.
У цэнтры падзей спектакля кранальнае і трагічнае каханне Олівера Барэта да Джэніфер Кавілеры. Ён – паспяховы студэнт з Гарварда, будучы юрыст, імкнецца пазбавіцца ад уплыву бацькі-мільянера і стаць самастойным. Яна – дачка беднага італьянскага эмігранта, таленавітая перспектыўная навучэнка музычнага каледжа, разумная, наравістая. На жаль, на іх шляху ўзнікае шмат перашкод: і нязгода заможнага бацькі Олівера на шлюб закаханых, і далейшыя матэрыяльныя нястачы... Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакала іх наперадзе...
Отзывов нет, но вы можете стать первым ;)
Чтобы оставить отзыв, вам необходимо авторизоваться