Назад
ГлавнаяАфишаСвята "Пад ялінкай"

Свята "Пад ялінкай"

0+  

Даты показа, цена

1/2/2 - 1/3/2

15.00 - 30.00

Жанр, длительность

100 мин.

2 студзеня свята "Пад ялінкай"

 

Штогод збіраемся пад дукорскай ялінкай, каб насалодзіцца жывой музыкай і традыцыйнымі танцамі, батлейкай і каляднымі абрадамі ды забавамі. Тут нас ужо чакаюць любімыя героі зімовых святаў і мноства падарункаў.

Навошта беднага ката пякуць у печы, скуль у вашую хату ідуць Цары і з чым правільна ўжываць шляхецкую гарэлку? Адказы шукай у Дукорскім маёнтку.

Мы пачынаем год яскрава, каб увесь 2025 быў не горш! На свята арганізаваны трансфер.

 

ПРАГРАМА:

12:00 - экскурсія па музеі і майстэрнях.
13.00 – урачыстая сустрэча;
13.30 – інтэрактыўная экскурсія Цары»;
14.00 – забавы і гульні;
14.00 – майстар-клас па традыцыйных танцах ад капэлы Алены Мялешкі;
14.30 – выступ гурта Вербіца»;
14.30 – батлеечны спектакль Каляды»;
15.00 – анімацыйная экскурсія Яшчур» ;
15.30 – традыцыйныя спевы, танцы і гульні ў суправаджэнні жывой музыкі;
15.30 – экскурсія-дэгустацыя - Bibentum vitae альбо што пiлi нашы продкi»;
16.00 – інтэрактыўная экскурсія Каляды: традыцыі і звычаі»;
16.30 – забавы і гульні;
16.30 – майстар-клас па традыцыйных танцах ад капэлы Алены Мялешкі;
17.00 – выступ гурта Вербіца».

 Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

*у праграме магчымы змены

 

ТРАНСФЕР на свята Пад Ялінкай» у Дукорскі маёнтак.
ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ.

02.01.25 (СЕРАДА): Мінск (прыпынак ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак. Час адпраўлення: 12:30.
                                     Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак ст.м.Магілёўская»).   Час адпраўлення: 17:45.
 

Кошт праезду з чалавека ў адзін бок: 10 беларускіх рублёў.
 

УВАГА  Бронь прымаецца да 20:00 1 студзеня. БРОНЬ (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber, +375(29) 164 94 40 Кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення.

*БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ Геалакацыя прыпынка - 53.860831, 27.675967. З гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку.

 

Кошт білетаў:
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі Беларусі - бясплатна.

Читать еще

Отзывы на Свята "Пад ялінкай"

Отзывов нет, но вы можете стать первым ;)

Чтобы оставить отзыв, вам необходимо авторизоваться

Другие мероприятия