Назад

«Багач»

0+  

Даты показа, цена

9/21/ - 9/21/

15.00 - 25.00

Жанр, длительность

Рекомендуем

360 мин.

СВЯТА ВОСЕНІ - БАГАЧ - 21 ВЕРАСНЯ

«Будзь багаты, як восень!» - казалі нашыя продкі. Хіба мы не падтрымаем параду ў свята ўраджаю і восеньскага раўнадзенства?

Запрашаем на самае шчодрае, смачнае і багатае на ўражанні свята сезону. У атмасферы 200-гадовага парку:
- возьмем удзел у аўтэнтычным абрадзе “Багач”;
- паварушымся па-беларуску ў суправаджэнні традыцыйных музычных інструментаў;
- пачастуемся восеньскімі стравамі тутэйшай кухні;
- памераемся гарбузамі.

Праграма:

13.00 – Адкрыццё свята: частаванне дукорскай гарэлкай, гульні і забаўкі;

13.30 – Абрад «Багач» пры ўдзеле гасцей;

14.00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах і традыцыйныя гульні;

14.30 – Традыцыйныя спевы;

15.00 – Традыцыйная музыка ў выкананні Капэлы Алены Мялешкі;

15.40 – Выступ гурта «Папараць»;

16.30 – Традыцыйныя спевы;

17.00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах і традыцыйныя гульні;

17.30 –Частаванне беларускімі стравамі, закрыццё свята.

 

13.00 – майстар-клас «Тканы бранзалет» ў тэхніцы ткацтва на дошчачках.

14.00 – майстар-клас па беларускай выцінанцы.

15.00 – майстар-клас «Зёлкавае пано».

 

Вас чакаюць адмысловыя расповеды пра піцейную культуру і народны строй, майстар-класы, гульні, спевы і старадаўнія забаўкі!

А ўсіх, хто прыедзе ў традыцыйным адзенні, чакаюць спецыяльныя падарункі ад Дукорскага маёнтка.

ЛАДЗІМ КОНКУРС на самую вялікую гародніну! Той, хто прывязе сапраўднага волата, атрымае бутэльку мясцовай Дукі.

у праграме магчымы змены

Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

Бясплатна:
- Дзеці да 7 год;
- Інваліды (паўналетнія) 1 і 2 груп;
- Дзеці з інваліднасцю 3 і 4 групы з 1 суправаджаючым;
- Імяніннікі;
- Героі Беларусі і ветэраны ВАВ.

Читать еще

Отзывы на «Багач»

Отзывов нет, но вы можете стать первым ;)

Чтобы оставить отзыв, вам необходимо авторизоваться

Другие мероприятия

  • " МАНХЭТТЕНСКИЙ ФЕСТИВАЛЬ КОРОТКОМЕТРАЖНОГО КИНО 2024"

    c September 26
    до 40.00 руб
    Купить билет
  • “Восень у Завоссі – 2024”

    c September 21
    до 35.00 руб
    Купить билет